На бягучым тыдні ў Беларусі чакаюцца мокры снег і дажджы

На бягучым тыдні ў Беларусі чакаюцца мокры снег і дажджы

На бягучым тыдні ў Беларусі чакаюцца мокры снег і дажджы. У аўторак, 5 снежня, кароткачасовы снег прагназуецца пераважна на ўсходзе нашай краіны. Тэмпература паветра складзе ўначы ад 0 да -5 градусаў (у Мінску — ад 0 да -2), удзень і вечарам — ад -2 да +3 (у сталіцы — каля 0), інфармуе БЕЛТА са спасылкай на сіноптыкаў.

У сераду, 6 снежня, амаль па ўсёй краіне пройдуць дождж і мокры снег. У начныя гадзіны будзе ад -4 да +1 градуса цяпла (на ўсходзе — да -6), у дзённыя гадзіны — ад -1 да +4 (у Брэсцкай вобласці — да +6 градусаў).

У чацвер, 7 снежня, зноў амаль па ўсёй Беларусі чакаюцца мокры снег і дождж. Тэмпература паветра ўначы складзе ад 0 да -6 градусаў (на Брэстчыне — 1-5 цяпла), удзень — ад -2 да +4 градусаў (на паўднёвым захадзе — 5-7 градусаў са знакам плюс).

У пятніцу, 8 снежня, прагназуюцца мінімальныя ападкі і толькі месцамі. У начныя гадзіны чакаецца ад -3 да +3 градусаў, у дзённыя — ад 0 да +5 (на поўдні — да 7 градусаў цяпла).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі