На Дональда Трампа здзейснены замах

Паранены Дональд Трамп

Паранены Дональд Трамп / Jabin Botsford/The Washington Post

Падчас перадвыбарчага мітынгу кандыдата ў прэзідэнты ад Рэспубліканскай партыі Дональда Трампа ў штаце Пенсільванія адбылася страляніна. Палітык атрымаў раненне і быў дастаўлены ў шпіталь.

Паводле інфармацыі ўладаў штата, Трампу "падрапала" вуха. Пасля медагляду палитыка адпусцілі.

Падчас страляніны загінуў адзін з наведвальнікаў мерапрыемства, яшчэ адзін быў паранены. Ён знаходзіцца ў цяжкім стане. Сам стралок быў забіты супрацоўнікамі спецслужбаў.

ФБР пачало расследаванне інцыдэнту. Вядома, што стралок знаходзіўся не на самім мітынгу, а на даху суседняга будынка. Побач са стралком знойдзена паўаўтаматычная вінтоўка AR-15.

Стралка ўжо апазналі. Гэта 20-гадовы жыхар Пенсільваніі Томас Мэцью Крукс. Раней ён не трапляў у поле зроку паліцыі. Пакуль пра матывы замаху нічога не вядома.

Пра інцыдэнт праінфармаваны прэзідэнт ЗША Джо Байдэн. Ён заявіў, што рады чуць, што Трамп "у бяспецы і добра сябе адчувае". У бліжэйшы час ён плануе сустрэцца са сваім супернікам.

Момант замаху на Дональда Трампа 13 ліпеня / YouTube Fox News

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі