На экс-кіраўніка пула Лукашэнка завялі справу аб распальванні варожасці

Дзмітрый Семчанка
Дзмітрый Семчанка

На былога журналіста тэлеканала АНТ, экс-кіраўніка лукашэнкаўскага пула журналістаў Дзмітрыя Семчанку завялі крымінальную справу аб распальванні варожасці. Гэта вынікае з "пакаяльнага відэа", апублікаванага ў праўладным тг-канале.

"Пад маімі пастамі, у маіх жа каментарах быў тэкст, які экспертная камісія палічыла распальваннем нянавісці да супрацоўнікаў міліцыі", — кажа ў ім Семчанка.

Журналіст, які звольніўся з дзяржаўнага медыя ў 2020 годзе, быў затрыманы ў Мінску 15 верасня 2022-га. Спачатку яго арыштавалі на 15 сутак за "дробнае хуліганства". Пазней асудзілі яшчэ на 13 сутак, але і пасля іх не выпусцілі. А цяпер высветлілася, што супраць яго распачатая "крыміналка".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі