На фестывалі ў Брэсце польскаму актору стала дрэнна проста на сцэне

Спектакль польскага тэатра "Правізорыюм" з Любліна на фэсце "Белая Вежа" давялося адмяніць. Прычынай, як піша "Брестская газета", стала раптоўнае пагаршэнне стану акцёра Ярослава Таміцы. Пастаноўка "Эмігранты" 14 верасня пачалася паводле праграмы - у 18 гадзін. Але раптам 48-гадоваму Таміцы стала дрэнна з сэрцам. Акцёр паспрабаваў пачаць граць п'есу нанова, але праз нейкі час папрасіў прабачэння ў гледачоў, сказаў, што не можа працягваць, і сышоў за кулісы.

Гледачы ўспрынялі гэтую заяву як тэатральны ход і не спяшаліся пакідаць свае месцы. Аднак выявілася, што ніхто не жартаваў. Актору выклікалі "хуткую".

Арганізатары прапанавалі гледачам, якія набылі квіткі на гэты спектакль, абмяняць іх на іншыя ў касах фэсту.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі