На Фларыду абрынуўся магутны ўраган — эвакуявана больш за 70 000 чалавек

Ураган у Фларыдзе

Ураган у Фларыдзе / Ricardo Rolon /USA TODAY

У чатырох акругах штата Фларыды ў ЗША праведзеная абавязковая эвакуацыя — больш за 70 000 чалавек вымушаныя былі пакінулі свае дамы праз ураган, піша USA Today. Больш за 1 млн чалавек засталіся без святла.

Reuters адзначае, што ўраган "Хелен", які абрынуўся на Фларыду, зрабіўся адным з найбуйнейшых штормаў за ўсю гісторыю назіранняў у ЗША. Мясцовыя чыноўнікі асцерагаюцца, што, прасоўваючыся ўглыб краіны, стыхія пакіне пасля сябе мноства смерцяў і маштабных разбурэнняў. Адзін чалавек ужо загінуў. Гэта кіроўца, у машыну якога трапілі абломкі. "Калі мы прачнёмся заўтра раніцай, ёсць імавернасць, што загінулых будзе больш", — заявіў губернатар Фларыды Рон ДэСантыс.

Шторм пачаўся ўчора, хуткасць ветру дасягала 225 км/г. І, відаць, гэта толькі пачатак. Дырэктар Нацыянальнага цэнтра па назіранні за ўраганамі Майкл Брэнан кажа, што ў прыбярэжнай зоне "будзе разыгрывацца па-сапраўднаму страшны сцэнар", бо вада здольная разбурыць будынкі і панесці аўтамабілі ўглыб сушы. Пад пагрозай і штат Джорджыя. "Хелен" можа выклікаць тут моцныя залевы, здольныя знішчыць ураджай бавоўны — яго цяпер якраз прыбіраюць. "Згодна з цяперашнім прагнозам, гэты шторм закране кожную частку нашага штата", — заявіў губернатар Джорджыі Браян Кэмп.

Працягваецца эвакуацыя людзей. У акрузе Тэйлар (штат Фларыда) паліцыя папрасіла жыхароў, якія вырашылі не пакідаць свае дамы, напісаць на руках нязмыўнымі чарніламі свае імёны і даты нараджэння, "каб можна было ідэнтыфікаваць і паведаміць сям'і".

На Флориду обрушился мощный ураган — эвакуированы более 70 000 человек
З прыбярэжных раёнаў эвакуююць людзей / тут і далей USA TODAY
На Флориду обрушился мощный ураган — эвакуированы более 70 000 человек

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі