На ізраільскія танкі Merkava спешна ставяць антыдронавыя "мангалы"
Танк з "мангалам"
У Ізраілі пераймаюць досвед вайны ва Украіне. На ізраільскія танкі Merkava Mk.4 спешна ставяць антыдронавыя "мангалы". Як піша УНІАН, ужо ў першыя дні баёў з тэрарыстамі з ХАМАС высветлілася, што бартавая сістэма актыўнай абароны Trophy не здольная абараніць згаданы танк ад дронаў. У выніку перад пачаткам наземнай аперацыі ў сектары Газа Merkava атрымаў дадатковую абарону. Гэтыя мудрагелістыя канструкцыі — "мангалы" — на бронетэхніцы атрымалі шырокае распаўсюджванне падчас вайны ва Украіне, прычым і ва ўкраінцаў, і ў расіян. Канструкцыя павінна абараніць уразлівыя месцы бронетэхнікі ад удараў беспілотнікаў-камікадзэ і скінутых на дах гранат, што будзе асабліва актуальна пры выкарыстанні танкаў у шчыльнай гарадской забудове.
Варта адзначыць, што падобныя канструкцыі ізраільская армія выкарыстоўвала і раней. Але вельмі эпізадычна і ў першую чаргу для абароны ад бутэлек з запальнай сумессю.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.