На марафоне ў Гомелі памёр піяніст і сузаснавальнік “Крумкачоў” Юрый Бліноў

На марафоне ў Гомелі памёр піяніст і сузаснавальнік “Крумкачоў” Юрый Бліноў

21 красавіка ў Гомелі падчас забегу на 21 кіламетр памёр сусветна вядомы піяніст і сузаснавальнік “Крумкачоў” Юрый Бліноў, перадае TUT.by. 43-гадовы Юрый не дабег да фінішу ўсяго пяць метраў. Яму стала кепска, медыкі, якія дзяжурылі на марафоне, не здолелі яго выратаваць.

У паўмарафоне ўзялі ўдзел 5 тысяч чалавек. Напярэдадні эстафеты яны прадаставілі даведкі аб стане свайго здароўя.

Юрый Бліноў – першы беларускі піяніст, які выступіў у Карнэгі-хол. Ён нарадзіўся ў Драгічыне, у 17 гадоў выіграў конкурс піяністаў імя Пракофьева ў Санкт-Пецярбургу. Скончыў Беларускую Акадэмію музыкі, атрымаў ступень доктара музычных мастацтваў у Істменсткай акадэміі. Лаўрэат шматлікіх міжнародных конкурсаў. Быў прэзідэнтам міжнароднай асацыяцыі піяністаў і кампазітараў.

Юрый – адзін з сузаснавальнікаў футбольнага клуба “Крумкачы”. Дапамагаў футбалістам вярнуцца ў эліту.

Еўрарадыё выказвае спачуванні родным і блізкім музыкі...

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі