На Мюнхенскую канферэнцыю па бяспецы ад Беларусі запрасілі Ціханоўскую
У 2022-м Святлана Ціханоўская таксама ўдзельнічала ў гэтым форуме / https://twitter.com/Tsihanouskaya
На Мюнхенскую канферэнцыю па бяспецы ад Беларусі запрасілі Святлану Ціханоўскую, паведамляе Радыё Свабода са спасылкай на прэс-службу палітыка. Арганізатары ж пакуль не раскрываюць прозвішчы ўдзельнікаў. Такім чынам, інфармацыі пра запрашэнне кагосьці з уладаў Беларусі на сёлетнюю канферэнцыю ў Мюнхен няма, адзначае выданне.
Прадстаўнікоў уладаў Расіі дакладна не будзе — арганізатары не хочуць даваць трыбуну аўтарытэтнага міжнароднага форума для прапаганды Уладзіміра Пуціна (летась сама Масква адмовілася ад удзелу). Аднак запрасілі прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці і апазіцыі, а сярод іх — былога чэмпіёна свету ў шахматах Гары Каспарава і бізнесмена Міхаіла Хадаркоўскага.
Традыцыйны форум пройдзе 17-19 лютага.
Прадстаўнікі Беларусі ўдзельнічаюць у Мюхненскай канферэнцыі з 2006 года. Летась Святлана Ціханоўская таксама ўдзельнічала ў гэтым форуме.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.