На наступным тыдні ў Мінску пачнуцца суды за мітынг прадпрымальнікаў

На наступным тыдні ў Мінску пачнуцца суды за мітынг прадпрымальнікаў

Праваабаронцы паведамляюць, што на наступным тыдні ў Мінску пачнуцца судовыя працэсы за мітынг прадпрымальнікаў на Кастрычніцкай плошчы 22 лютага.

Паводле інфармацыі праваабаронцага сайта "Вясна", барысаўчаніна Аляксандра Абрамовіча выклікалі sms-паведамленнем у суд Цэнтральнага раёна Мінска. Яго справа будзе разглядацца 9 сакавіка ў 14.30. У тым жа судзе ў 9.30 будуць разглядаць справу Максіма Вінярскага. Анатоль Лябедзька паведаміў у сваім фэйсбуку, што ён таксама атрымаў выклік у суд на гэтую дату. 10 сакавіка ў 14.30 у тым жа судзе разгледзяць справу Леаніда Кулакова.

Паведамляецца, што на актывістаў склалі пратаколы за парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў.

Дарэчы, копіі такіх самых пратаколаў атрымалі Павел Севярынец і Ніна Багінская. Калі пройдуць суды над імі, пакуль невядома.

Нагадаем, на несанкцыяваным мітынгу 22 лютага індывідуальныя прадпрымальнікі пратэставалі супраць указа №222, які патрабуе ад іх наяўнасці сертыфікатаў і дакументаў аб якасці тавараў лёгкай прамысловасці, увезеных у Беларусь з-за мяжы Мытнага саюза.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі