На плошчы Бангалор у Мінску метрабудаўнікі зладзілі патоп
Ваду праз шлангі злівалі на праезную частку
Чытачы агенцтва "Мінск-Навіны" паведамілі пра патокі вады, якія зліваюць на праезную частку ў раёне плошчы Бангалор. З некалькіх шлангаў вада лілася і ўчора ўвечары, і сёння раніцай. Высветлілася, што гэта метрабудаўнікі. У гэтым раёне цяпер ідуць падрыхтоўчыя работы да будаўніцтва адной са станцый метрапалітэна Зеленалужскай лініі.
"Не крымінальна, але рызыка аквапланавання ёсць", — адзначылі ў агенцтве.
Прадстаўнікі "Мінскметрабуда" растлумачылі, што на гэтым участку ідзе пераўрэзка цеплатрасы. "Для гэтага неабходна ажыццявіць скід вады з наяўнай цеплатрасы. Побач ліўневых калодзежаў няма — толькі на самой плошчы, таму выпампоўваем на праезную частку", — кажа намеснік генеральнага дырэктара па будаўніцтве Аляксандр Спанякоў. Ён папрасіў кіроўцаў "трошкі пацярпець" і паабяцаў скончыць работы "цягам гадзіны".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.