Сёлета ў Мінску пачнуць будаўніцтва новых станцый метро

Будаўніцтва метро ў Мінску

Будаўніцтва метро ў Мінску / minsknews.by

Да канца года будаўнікі маюць намер пачаць будаўніцтва новых станцый Зеленалужскай лініі метро. Пра гэта піша агенцтва " Мінск-Навіны" са спасылкай на генеральнага дырэктара "Мінскбуда" Аляксандра Церахава.

Паводле яго слоў, на станцыях трэцяй лініі, дзе зараз працуюць будаўнікі, да ліпеня плануецца завяршыць будаўніча-мантажныя работы. Пасля гэтыя аб'екты перададуць на пусканаладачныя работы. "Спатрэбіцца наладка аўтаматыкі, электронікі і сістэм бяспекі", — патлумачыў Церахаў. Далей развіццё лініі пойдзе ў напрамку Зялёнага Луга. Ужо ідзе падрыхтоўка да новага этапу.

"Мы разлічваем, што ў канцы года комплекс "Алеся" пачне пракладваць новыя тунэлі", — адзначыў Церахаў. Па плане Зеленалужская лінія павінна мець працягласць 17,2 км і налічваць 14 станцый. Цяпер ужо пабудаваныя і прымаюць пасажыраў 4 станцыі: "Кавальская Слабада", "Вакзальная", "Плошча Францішка Багушэвіча", "Юбілейная плошча". Іх адкрыццё адбылося ў лістападзе 2020 года. Яшчэ на трох станцыях вядуцца работы — гэта "Аэрадромная", "Немаршанскі сад", "Слуцкі Гасцінец".

Участак, які пачнуць пракладваць у канцы года, прадугледжвае яшчэ 4 станцыі: "Парк Дружбы народаў", "Камароўская", "Пярэспа" і "Прафсаюзная".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі