Будаваць станцыю метро "Смаленскую" ў Мінску пакуль не плануюць

Мінскае метро

Мінскае метро

Падаўжаць першую лінію метрапалітэна і будаваць станцыю "Смаленскую" пакуль не плануецца. Пра гэта заявіў старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў на сустрэчы з калектывам будтрэста №35, пішуць "Мінск-Навіны".

"Будаўніцтва метро цягне сур'ёзныя выдаткі, і для таго, каб будаваць "Смаленскую", неабходны адпаведны пасажырапаток. Цяпер у нас у прыярытэце працяг трэцяй лініі падземкі і праектаванне чацвёртай лініі", — патлумачыў Кухараў.

Ён запэўніў, што пытанне пра падаўжэнне першай лініі метро абавязкова разгледзяць, калі пачнуць узнікаць транспартныя цяжкасці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі