Па трэцяй лініі мінскага метро паедуць расійскія цягнікі

Цягнік метро

Цягнік метро / minsknews.by

Па трэцяй лініі мінскага метро ўжо дакладна паедуць расійскія цягнікі. Першы састаў падземка атрымае ў ліпені, кажа дырэктар падземкі Уладзімір Сотнікаў.

Па яго словах, якія перадае інфармагенцтва "Мінск-Навіны", расійскае прадпрыемства "Метровагонмаш" павінна паставіць 28 вагонаў — гэта будзе сем цягнікоў.

"Першы цягнік плануем атрымаць прыкладна ў ліпені. Ён будзе патрэбны не толькі для адаптацыі і абкаткі, але і для таго, каб навучыць машыністаў. Астатнія 6 саставаў плануем атрымаць у канцы года, да моманту ўводу новага ўчастка трэцяй лініі ў эксплуатацыю", — заяўляе дырэктар метрапалітэна.

Раней мінскае метро планавала закупляць цягнікі толькі на "Штадлеры", які працуе ў Фаніпалі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі