"Штадлер" адмовіўся вырабляць цягнікі для мінскага метро — Лазарэвіч

У выніку цягнікі вырабляюць у Расіі / vk.com
У выніку цягнікі вырабляюць у Расіі / vk.com

"Штадлер" адмовіўся вырабляць цягнікі для мінскага метро. Пра гэта на сустрэчы з калектывам метрапалітэна расказала першая намесніца старшыні Мінгарвыканкама Надзея Лазарэвіч. Паводле яе слоў, прычынай сталі заходнія санкцыі. У выніку цягнікі набываюць у Расіі, піша minsknews.by.

Раней "Штадлер" супрацоўнічаў з "Мінскім метрапалітэнам", на лета 2020-га паставіў яму 10 цягнікоў. Сёлета стала вядома, што сем новых цягнікоў для метро вырабяць у Расіі, першыя пастаўкі чакаюцца ў 2024-м. У тэндары ўдзельнічалі 2 прадпрыемствы з РФ, а чаму не ўдзельнічаў "Штадлер Мінск", заставалася таямніцай. Пасля ўвядзення санкцый супраць РБ пасля 24 лютага 2022-га выпуск прадукцыі ў Фаніпалі скараціўся, але не спыніўся. Частку зборачных аперацый з Беларусі перанеслі за мяжу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі