На вайсковым парадзе жанчына ішла перад Лукашэнкам басанож (фотафакт)
На вайсковым парадзе ў Мінску жанчына ішла перад трыбунай, на якой стаяў Аляксандр Лукашэнка, басанож. Фота распаўсюдзіла інфармацыйнае агенцтва Reuters, яго пабачылі па ўсім свеце. Цяжка сказаць, што адбылося: ці жанчына падчас маршу згубіла туфель, ці яна яго проста зняла (хутчэй за ўсё, прычынай стаў мазоль — на пятцы пластыр).
Сёлета ўпершыню 3 ліпеня ў парадзе, прысвечаным Дню незалежнасці Рэспублікі Беларусь, у калоне вайскоўцаў прайшло падраздзяленне жанчын.
Фота: Reuters
Тое ж падраздзяленне на парадзе. Фота зроблена БЕЛТА з іншага ракурсу.