На Віцебшчыне ў чацвер затрымалі яшчэ аднога каталіцкага святара. Гэта пробашч парафіі ў Ідолце (Мёрскі раён) Вячаслаў Адамовіч, паведамляе @christianvision. Пра прычыны затрымання пакуль інфармацыі няма.
Таксама 25 траўня быў затрыманы ксёндз Андрэй Кулік, пробашч парафіі ў Мёрах. Раней стала вядома пра затрыманне грэка-каталіцкага святара Аляксандра Шаўцова з Полацка.