Хапун на Полаччыне: затрымалі уніяцкага святара і работнікаў "Нафтана"
Уніяцкі святар Аляксандр Шаўцоў / facebook.com/aliaksandar.shautsou
У Полацку і Наваполацку 25 траўня працягваюцца затрыманні, паведамляюць праваабаронцы "Вясны".
Сёння ў Полацку затрымалі уніяцкага святара Аляксандра Шаўцова. У яго канфіскавалі тэхніку.
У Наваполацку затрымалі 76-гадовую Галіну Захаркіну — кандыдатку архітэктуры і былую загадчыцу кафедры архітэктуры Полацкага дзяржуніверсітэта.
На "Нафтане" затрымалі 4 супрацоўнікаў, піша "Наша Ніва". Гэта Віктар Кавалеўскі, Вадзім Уласаў, Валерый Леснікоў і Юрый Гайчанка. Афіцыйны саюз папярэджвае супрацоўнікаў, каб пачысцілі свае сацсеткі.
Раней паведамлялася пра затрыманні і суды над супрацоўнікамі Полацкага дзяржуніверсітэта. У прыватнасці, 73-гадовую кандыдатку тэхнічных навук і дацэнтку кафедры геадэзіі і геаінфармацыйных сістэм Галіну Шараглазаву суддзя Зінаіда Балаболава адправіла за краты на 10 сутак.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.