На волю выйшаў палітвязень Яўген Чарвінскі

Яўген Чарвінскі / prisoners.spring96.org
Яўген Чарвінскі / prisoners.spring96.org

На волю выйшаў палітвязень Яўген Чарвінскі. За кратамі ён правёў 832 дні, піша @prisoners_spring96.

20-гадовага хлопца жорстка затрымалі ў верасні 2020-га (ён быў моцна збіты). Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў "несанкцыянаванай вулічнай акцыі", калі, уцякаючы ад амапаўцаў, Чарвінскі распыліў газавы пярцовы балончык — прапаршчык атрымаў хімічны апёк вачэй. Сям'я пратэстоўца яшчэ да вынясення прысуду перавяла пацярпеламу сілавіку 1500 рублёў за маральную шкоду.

У лістападзе 2020-га Яўген Чарвінскі быў асуджаны па артыкуле "гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў" на 2 гады і 6 месяцаў калоніі агульнага рэжыму. Тэрмін ён адбываў у віцебскай калоніі № 3. На волю выйшаў 4 студзеня 2023-га.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі