Начныя вучэнні: на станцыі мінскага метро "гарэў" цягнік з пасажырамі
Начныя вучэнні
Уначы 19 чэрвеня на станцыі мінскага метро "Акадэмія навук" прайшлі вучэнні. Паводле іх легенды, там на пероне "гарэлі" другі і трэці вагоны цягніка з пасажырамі. Прычынай назвалі няспраўнасць электраабсталявання. На станцыі назіралася шчыльнае задымленне. Але пра здарэнне ратавальнікам паведамілі не супрацоўнікі метрапалітэна, а пасажыры цягніка.
У эвакуацыі пасажыраў (а сярод іх і "пацярпелых") і ліквідацыі наступстваў "здарэння" задзейнічалі 80 ратавальнікаў і 22 адзінкі спецтэхнікі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.