Надвор'е на панядзелак: начныя замаразкі і мокры снег чакаюцца ў Беларусі

Восень у Беларусі

Восень у Беларусі / @euroradio

Начныя замаразкі і мокры снег чакаюцца ў Беларусі 16 кастрычніка. Пра гэта паведамляюць сіноптыкі.

У панядзелак у нашай краіне чакаецца пераменная хмарнасць. Уначы ў паўночна-заходніх раёнах, а раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымы мокры снег. Вецер чакаецца заходні, паўночна-заходні ўмераны, днём парывісты. Днём у асобных раёнах будзе ўзмацненне ветру парывамі 15-18 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад +1 да +6 градусаў, месцамі будуць замаразкі ад 0 да -2 градусаў. Днём слупок тэрмометра будзе вар'іравацца ў межах ад +6 да +11.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі