Намеснік старшыні Мінгарвыканкама быў у СІЗА № 1
СІЗА № 1 у Мінску, жнівень 2020-га / З архіву Еўрарадыё
30 снежня ў мінскім СІЗА № 1 пабывалі прадстаўнікі назіральнай камісіі пры Мінгарвыканкаме і гарадской арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа. Як піша minsknews.by, сярод іх быў старшыня згаданай камісіі, намеснік старшыні Мінгарвыканкама Арцём Цуран. Ён сустракаўся з непаўналетнімі, якіх там утрымліваюць.
"Знаходжанне ў следчым ізалятары — гэта магчымасць падумаць аб будучыні, вызначыцца з прафесіяй, паразважаць аб сям'і — тых базавых каштоўнасцях, на якіх трымаецца наша краіна", — заявіў Цуран пасля выхаду з СІЗА № 1.
Са справаздачы вынікае, што прадстаўнікі Мінгарвыканкама і Чырвонага Крыжа не цікавіліся палітвязнямі, якіх утрымліваюць на Валадарскага. А сярод іх знаходзіцца лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.