“Нарадзіўся нам Хрыстус Збаўца” - пастырскі ліст арцыбіскупа Кандрусевіча
Пастырскi лiст на Нараджэнне Пана 2007 г.
Браты ў бiскупскiм i святарскiм служэннi, кансэкраваныя асобы, дарагi верны народ!
Сардэчна вiтаю ўсiх вас i вiншую са збаўчай урачыстасцю Нараджэння Пана ў год усеагульнага паклiкання да святасцi!
Хто ж Ён, народжаны ў бэтлеемскай стаенцы Збаўца?
Аўтары Новага Запавета, з аднаго боку, прапануюць нам адказ на гэтае пытанне, карыстаючыся паняццямi таго часу, з другога ж — гэты адказ надзвычай багаты ў тэалагiчным вымярэннi.
"Збаўца з’яўляецца "спадкаемцам усяго" (Гбр 1, 2), — пiша аўтар паслання да Габрэяў. Паняцце спадчыны мела вялiкае значэнне на старажытным Усходзе. Спадкаемца — гэта той, хто ўвасабляе гаспадара i яго справы; ён мае роўныя з iм правы. Таму апостал Ян Багаслоў у сваiм Евангеллi кажа, што Збаўца "прыйшоў да свайго" (пар. Ян 1, 11).
Бог стварыў свет праз свайго Сына. "Усё праз Яго сталася" (Ян 1, 3), — падкрэслiвае святы Ян Багаслоў. Папа Бэнэдыкт ХVI у сувязi з гэтым у сваёй энцыклiцы Dеus саritаs еst (Бог ёсць любоў) кажа, што "ўвесь свет быў створаны дзякуючы моцы Яго творчага слова" (пар. DСЕ 9).
Увесь свет сваiм iснаваннем абавязаны Хрысту i скiраваны да Хрыста, бо толькi ў Iм ён знаходзiць падставу i сэнс свайго iснавання.
Магчыма, для нас, людзей ужо ХХI стагоддзя, гэтыя тэалагiчна-фiласофскiя разважаннi гучаць ужо не настолькi пераканаўча, як для хрысцiянаў апостальскiх часоў. Аднак яны павiнны дапамагчы нам зразумець i паглыбiць нашую ўпэўненасць у тым, што ў момант нараджэння Дзiцяцi ў Бэтлееме здзейснiлася штосьцi непаўторнае.
А менавiта, здзейснiлася таямнiца Богаўцелаўлення, i на свет прыйшоў такi доўгачаканы Збаўца; споўнiлася прароцтва Iсаi: "валадарыць Бог твой! (...) суцешыў Пан народ свой (...). Пан адкрыў святое плячо сваё перад вачыма ўсiх народаў" (Iс 52, 7. 9. 10). Такiм чынам, чалавечая гiсторыя атрымала новую якасць — яна абагавiлася, у ёй з’явiўся Бог з чалавечымi аблiччам i сэрцам; Бог, блiзкi да людзей.
У калядную вiгiлiю мы збiраемся за адным сталом, каб падзялiцца аплаткаю i пажадаць адно аднаму супакою, шчасця, радасцi. Менавiта за агульным вiгiлiйным сталом асаблiвым чынам перажываецца таямнiца супакою, якiм Бог адорвае людзей добрай волi (пар. Лк 2, 14).
З гэтаю атмасфераю душэўнага супакою мы прыходзiм у нашыя касцёлы, каб нанава перажываць таямнiцу Богаўцелаўлення i ўслухацца ў тое, чаму вучыць нас урачыстасць Нараджэння Пана.
У першую чаргу яна кажа пра рэальнасць уваходжання Бога ў гiсторыю чалавека i пра Божую любоў да яго, любоў да свету, у якiм чалавек жыве.
У цяжкiя моманты нашага жыцця мы часта забываемся, што менавiта Сын Божы прыйшоў у гэты свет i прыняў на сябе чалавечыя пакуты, прыняў чалавечую долю i нядолю. Сын Божы на ўласным вопыце ведае, што кожны з нас перажывае i з чым не можа справiцца. Таму без боязi, што нас не зразумеюць, мы можам звяртацца да Яго, можам шукаць у Яго выйсця з цяжкай сiтуацыi i дапамогу.
Мы не можам забыцца пра тое, што праз уваходжанне Сына Божага ў чалавечую гiсторыю Ён асвяцiў i ўзвысiў да збавеннай годнасцi дзейнасць чалавека. Мы павiнны памятаць пра гэта, распачынаючы кожны новы дзень, бо дзякуючы Нараджэнню Хрыста нашая дзейнасць набыла новае i найвышэйшае з усiх магчымых вымярэнне.
Сённяшняя ўрачыстасць таксама кажа нам пра ўзвышэнне i хвалу простых людзей. Бо першымi, каму была дадзена ласка ўбачыць нованароджанага Збаўцу i пакланiцца Яму, былi не кiраўнiкi iзраэльскага народа, не фарысеi, не старазапаветныя святары, не моцныя гэтага свету, а простыя пастухi.
Менавiта яны першымi прынялi вестку пра нараджэнне Збаўцы i паверылi ёй. Менавiта iх, непрыкметных у ценю моцных i слаўных гэтага свету, узвялiчыў Пан Бог i пра iх апавядае Евангелле, якое будзе абвяшчацца да канца часоў.
У сувязi з гэтым мы павiнны сёння запытацца ў самiх сябе: а якое нашае стаўленне да евангельскай весткi? Як мы сёння ўспрымаем Добрую Навiну, у тым лiку i пра Нараджэнне Хрыста? Цi цалкам мы яе прымаем? А можа, мы гатовыя прыняць з яе толькi тое, што адпавядае нашаму спосабу мыслення цi секулярнай культуры сучаснага свету?
Мы маем перад сабою дзве магчымасцi: прыпадобнiцца да цара Iрада, якi жадаў знiшчыць усё, што нагадвала пра Хрыста, цi па прыкладзе бэтлеемскiх пастухоў паверыць i прыняць Добрую Навiну пра збаўленне.
I нарэшце, сённяшняя ўрачыстасць гаворыць нам, што важна не тое, як i дзе нарадзiўся чалавек, а тое, як ён жыве. Збаўца прыйшоў на гэты свет у крайняй галечы, Яму не знайшлося нават месца ў заездзе (пар. Лк 2, 7). Аднак Хрыстус сваiм жыццём паказаў, што вартасць чалавека вызначаюць каштоўнасцi, якiя ён вызнае i нясе ў сабе. У гэтым сэнсе Хрыстус пакiнуў нам найлепшы прыклад для пераймання.
Таму Нараджэнне Пана — гэта нiбы лекцыя для нас. Лекцыя, якая павiнна перасцерагчы ад падзення з высокага п’едэсталу, на якi мы самi сябе ўзносiм. Гэта лекцыя пакоры для нас — людзей, якiя, жывучы ў эпоху постмадэрнiзму, спадзяюцца толькi на ўласныя сiлы, на рацыянальны розум, на дасягненнi навукi i тэхнiкi. Гэта, нарэшце, лекцыя вытрымкi ў iмкненнi да дасканаласцi.
У Хрысце матэрыяльны свет атрымаў свой цэнтр. У iм свет атрымаў "Жыццё" i "Святло". "А святло свецiць у цемры" (Ян 1, 5), i гэта азначае, што "Жыццё" прабiлася ў наш свет праз акасцянелую i закарэлую паверхню. Таму чалавек ужо не павiнен навобмацак шукаць чагосьцi невядомага, пра што нiчога не ведае. Ён не павiнен уцякаць ад рэальнасцi жыцця, бо ў Хрысце яно перастала быць цёмнаю пусткаю без сэнсу.
Для чалавека скончыўся шлях у невядомае, i ён у Хрысце атрымаў сваю мэту. Бог выйшаў насустрач чалавеку, дзякуючы чаму чалавек адчувае сябе ў гэтым свеце бяспечна, як у сябе дома, бо тут яго сустракае бязмежная любоў Бога. Жыццё чалавека набыло сэнс. Таму ўцёкi ад рэальнасцi былi б уцёкамi ў бессэнсоўнасць.
Умiлаваныя ў народжаным Збаўцы браты i сёстры!
Ад усяго сэрца вiншую вас з Божым Нараджэннем! Вiншую iншыя хрысцiянскiя Цэрквы i супольнасцi, якiя разам з намi святкуюць гэтую збавенную ўрачыстасць. Вiншую вернiкаў Беларускай Праваслаўнай Царквы, якiя праз трынаццаць дзён будуць ушаноўваць Нараджэнне Збаўцы, i жадаю iм як найлепш падрыхтавацца да гэтага свята.
Усе мы, хрысцiяне розных Цэркваў i супольнасцяў, вызнаем тую ж самую праўду пра Богаўцелаўленне, што стала знакам прыйсця ў свет Бога ў вобразе чалавека, якi аднавiў парушаную першароднам грахом гармонiю. Хрыстус, стаўшы цэнтрам чалавечай гiсторыi, для ўсiх нас з’яўляецца таксама цэнтрам прыцягнення.
Гэта — iмператыў, якi абавязвае нас да новага бескампрамiснага, пазбаўленага "рэлiгiйнай палiткарэктнасцi" абвяшчэння праўды Евангелля i да абароны маральных каштоўнасцяў з мэтаю стварэння цывiлiзацыi любовi i пабудовы грамадства, заснаванага на ўзаемнай павазе, узаемнай любовi, справядлiвасцi i абяцаным Збаўцам супакоi.
Ад усяго сэрца жадаю вам Божых ласкаў, здольнасцi i сiлаў перанесцi на ўсе днi вашага жыцця атмасферу сённяшняга свята, атмасферу любовi, супакою i адзiнства.
Радасцi вам, шчасця, шчодрага Божага бласлаўлення на святы Божага Нараджэння i калядны перыяд, а таксама на ўвесь надыходзячы Новы 2008 год, якi ў душпастырскай праграме Каталiцкага Касцёла на Беларусi будзе праходзiць пад дэвiзам: "Слова Божае — крынiца надзеi".
Выбiраючы такую тэму, наш мясцовы Касцёл iмкнецца больш поўна ўдзельнiчаць у жыццi Паўсюднага Касцёла. Гэта звязана з тым, што 28 чэрвеня 2008 г. распачынаецца Год святога апостала Паўла, якi нястомна абвяшчаў Евангелле ўсiм народам, а ў кастрычнiку ў Ватыкане распачне працу чарговы Сiнод Бiскупаў, прысвечаны слову Божаму ў жыццi i мiсii Касцёла.
Святы Айцец Бэнэдыкт ХVI у сваёй апошняй энцыклiцы Sре sаlvi (У на-дзеi мы збаўленыя) заклiкае ўслухацца ў сведчанне Бiблii пра надзею, бо сапраўды слова "надзея" з’яўляецца цэнтральным словам бiблейскай веры (пар. SS 2).
Яшчэ раз, браты i сёстры, са святам, з Нараджэннем Хрыстовым! Даручаючы ўсiх вас заступнiцтву Багародзiцы Марыi, якая нарадзiла свету Збаўцу, я дзялюся з вамi аплаткаю на знак еднасцi, i ад усяго сэрца бласлаўляю ў iмя Айца i Сына, i Духа Святога. Амэн.
Арцыбiскуп Тадэвуш Кандрусевiч
Мiтрапалiт Мiнска-Магiлёўскi