Навагодняе віншаванне ад Цэслера — партрэты палітвязняў
Дызайнер Уладзімір Цэслер апублікаваў у сацсетках сваю нову працу. Ён падпісаў яе як "З надыходзячым Новым годам, Беларусь! Фрагмент вялікага віншавання".
Праца складаецца з партрэтаў беларускіх палітвязняў.
На сёння ў Беларусі статус палітвязняў маюць 967 чалавек. Яшчэ тысячы людзей праходяць па палітычных справах як па Адміністрацыйным, так і па Крымінальным кодэксах.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.