Навошта Пуціну і Лукашэнку напад на Літву і вайна з NATO — эфір з Сахашчыкам

Валерый Сахашчык / фота з архіва

Валерый Сахашчык / фота з архіва

Расія сумесна з Беларуссю рыхтуецца да “бліцкрыгу на Вільню” і нават да выкарыстання ядзернай зброі. Такую заяву зрабіў 24 сакавіка прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета па нацыянальнай бяспецы і абароне Валерый Сахашчык, выступаючы на мітынгу з нагоды 106-гадавіны абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Заява выклікала вялікі рэзананс. Дайшло да таго, што з абвяржэннем наяўнасці ў іх з Пуціным такіх намераў вымушаны быў выступіць і Лукашэнка.

Ці сапраўды пагроза ваеннага ўварвання расійскіх і лукашэнкаўскіх войскаў у Літву рэальнае? Ці гатовая Расія, а тым больш Лукашэнка да супрацьстаяння з NATO? Якія пагрозы для Беларусі і беларусаў мае любы ваенны канфлікт з удзелам беларускіх вайскоўцаў і на што здольныя беларускія вайскоўцы ў канфлікце з такім праціўнікам? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета па нацыянальнай бяспецы і абароне Валерый Сахашчык.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі