Навошта шукаць лепшае месца, калі ты ўжо ў раі — Іван Ургант пра мігрантаў у РБ

Іван Ургант / скрыншот відэа
Расійскі шоўмен Іван Ургант іранічна пракаментаваў у сваёй праграме сітуацыю з мігрантамі на беларуска-польскай мяжы. Традыцыйна ён пачынае перадачу з агляду асноўных навін дня.
Кажучы пра ўцекачоў на мяжы, ён адразу папярэдзіў сваіх гледачоў, што гаворка ідзе не пра беларусаў, бо "які беларус захоча збегчы з Беларусі?!". Аўдыторыя ў гэтым месцы засмяялася.
Далей ён сказаў, што не разумее мігрантаў з краін Блізкага Усходу, чаму яны імкнуцца ў ЕС, а не хочуць застацца ў Беларусі.
"Навошта шукаць лепшае месца для жыцця, калі ты ўжо ў раі? Ёсць жа такі выраз: лепшае — вораг добрага. Вось Беларусь — гэта лепшае, добрае — гэта Еўрасаюз", — зноў справакаваў аўдыторыю Ургант.
Мігранты бягуць ад небяспекі, ад дрэннага жыцця, а дзе, як не ў Беларусі, можна адчуць сябе настолькі абароненым.
"Цябе ўсе абараняюць, там нават прэзідэнт з аўтаматам Калашнікава ходзіць", — заўважыў Ургант.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.