Некаторыя памілаваныя палітвязні адмовіліся пісаць прашэнне на імя Лукашэнкі

У сярэдзіне жніўня Лукашэнка падпісаў указ аб памілаванні 30 палітвязняў

У сярэдзіне жніўня Лукашэнка падпісаў указ аб памілаванні 30 палітвязняў / pixabay.com

Сярод палітвязняў, якія гэтым летам выйшлі на волю па памілаванні, былі тыя, хто адмовіўся пісаць прашэнне на імя Аляксандра Лукашэнкі. Пра гэта стала вядома ініцыятыве па падтрымцы палітвязняў Dissidentby. Гэтых людзей выпусцілі без падпісаных прашэнняў. 

Але былі і выпадкі, калі палітвязняў не выпускалі, нягледзячы на ўсе выкананыя ўмовы.  Праваабаронцам з Dissidentby на дадзеных момант вядома пра 25 вызваленых. Сярод іх: Ксенія Луцкіна, Ірына Санкоўская, Вольга Новікава, Ала Зуева, Вольга Стаброўская, Кацярына Леў, Тамара Каравай і Святлана Палуэктова, Васіль Бераснеў, Наталля Пятровіч, Яўген Чуміла, Алег Зыкун, Аляксандр Галуза і Руслан Красаў. 

Нагадаем, 16 жніўня Лукашэнка падпісаў указ аб памілаванні 30 палітвязняў. Сярод іх 14 жанчын і 16 мужчын. Прэс-служба Лукашэнкі паведамляла, што ў некаторых з іх сур'ёзныя захворванні. Сярод памілаваных таксама ёсць людзі пенсійнага ўзросту. Тады ж паведамлялася, што "усе яны прызналі віну, раскаяліся ў зробленым і абавязаліся весці правапаслухмяны лад жыцця".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі