Лукашэнка падпісаў памілаванне 30 палітвязняў
Палітвязні, ілюстрацыйнае фота
16 жніўня Лукашэнка падпісаў указ пра памілаванне 30 палітвязняў, паведамляе яго прэс-служба.
Гаворка ідзе пра 14 жанчын і 16 мужчын, некаторыя з якіх маюць сур'ёзныя захворванні. Ёсць таксама людзі пенсійнага ўзросту.
Паведамляецца, што ўсе яны прызналі віну, раскаяліся ў зробленым і абавязаліся весці правапаслухмяны лад жыцця.
Хутчэй за ўсё гаворка ідзе пра тых палітвязняў, якіх раптоўна вызвалілі з пачатку ліпеня. Сярод іх называліся імёны анкахворага палітыка Рыгора Кастусёва і жонкі супрацоўніка "Радыё Свабода" Дар'і Лосік. Праваабаронцы казалі пра 19 чалавек, якія выйшлі на волю па памілаванні.
На сёння ў Беларусі 1378 палітвязняў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.