На свабоду выйшла палітзняволеная Дар'я Лосік

Дар'я Лосік

Дар'я Лосік / svaboda.org

Пяць жанчын-палітзняволеных выйшлі на волю 3 ліпеня, паведамляюць праваабаронцы "Гомельскай Вясны".

Адна з іх — Дар'я Лосік, жонка супрацоўніка Радыё "Свабода", палітвязня Ігара Лосіка. Яе асудзілі ў студзені 2022 года на два гады за тое, што дала каментар тэлеканалу "Белсат" пра свайго арыштаванага мужа.

Кіраўнік BySol Андрэй Стрыжак паведаміў у сацсетках, што Дар'я Лосік — адна з 18 палітвязняў, якія былі вызваленыя 3 ліпеня па амністыі ці памілаванні.

Яшчэ чацвёра жанчын былі асуджаныя за ўдзел у мірных акцыях пратэсту паводле "народнага" артыкула 342 КК (дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Гэта Тамара Астрэйка, Святлана Лупач, Кацярына Мадзянкова і Паліна Палавінка. Іх вызвалілі па заканчэнні прысуджанага тэрміну.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі