У Баранавічах затрыманая Дар'я Лосік, жонка палітвязня Ігара Лосіка

Дар'я Лосік з дачкой / Наша ніва
Дар'я Лосік з дачкой / Наша ніва

У Баранавічах затрымалі Дар'ю Лосік, жонку палітвязня Ігара Лосіка. Пра гэта паведамляе @motolkohelp. У звязаных з сілавікамі телеграм-каналах пішуць, што яна “садзейнічала экстрэмісцкай дзейнасці” — яшчэ вясной дала інтэрв'ю ці каментар тэлеканалу, які ў РБ прызнаны "экстрэмісцкім фармаваннем".

Ігара Лосіка затрымалі ў Баранавічах 25 чэрвеня 2020-га. У снежні 2021-га яго судзілі ў Гомелі разам з Сяргеем Ціханоўскім і Мікалаем Статкевічам. Блогер атрымаў 15 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Летам была арыштаваная маёмасць Лосікаў. У сям'і маленькая дачка Паўліна.

Як піша Радыё Свабода, з ператрусам да Дар‘і Лосік прыйшлі а палове на 8-ю гадзіну раніцы. Дар‘я з дачкой яшчэ спала. Яе затрымалі на трое сутак і павезлі ў Брэст. Па якім канкрэтна артыкуле абвінавачваюць жонку палітвязня, пакуль дакладна невядома. Дачка знаходзіцца ў бабулі і дзядулі, бацькоў Дар'і Лосік.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі