Невядомыя выпівохі ставяць бражку проста ў брэсцкіх лесапарках
Супрацоўнікі палка патрульна-паставой службы знайшлі больш за 320 літраў брагі.
Першая схованка ў 150 літраў была выяўлена ў лесапаркавым масіве мікрараёна Рэчыца, другая аб’ёмам 170 літраў — у мікрараёне Дуброўка. Праваахоўнікі знішчылі ап’яняльную вадкасць і праводзяць праверку па фактах парушэння заканадаўства, паведамляе прэс-служба міліцыі Брэсцкай вобласці.
Праўда дасведчаныя людзі кажуць, што ў цёплы перыяд году такім чынам бражку ставяць бамжы, каб падтрымаць працаздольнасць свайго арганізму.