Ні адсотка больш: тарыфы на прапампоўку нафты выраслі не так, як хацела Беларусь
Патрабаванні Беларусі расійскі бок праігнараваў / pixabay.com
З 1 лютага на 6,7% падвысіцца тарыф на транзіт расійскай нафты па Беларусі. Старшы аналітык "Альпары Еўразія" Вадзім Іосуб адзначае, што гэта цалкам чаканае павышэнне. Так адбываецца кожны год.
— Памер індэксацыі вылічваецца так: чаканая інфляцыя расійскага рубля плюс дадаткова тры працэнтныя пункты. Па гэтай формуле і адбыўся рост тарыфаў. Гэта значыць, усе пажаданні беларускага боку былі праігнараваныя. Падвышэнне адбылося роўна так, як прадугледжваў кантракт. Ні капейкі, ні адсотка больш.
Раней Беларусь заявіла пра намер падняць тарыф на 24,5%. Тлумачылася гэта выпадальнымі даходамі ААТ "Гомельтранснафта Дружба" ў 3,5 млрд расійскіх рублёў праз зніжэнне грузапатоку ў 2020 годзе. Расійская кампанія "Транснафта" назвала такія запатрабаванні эканамічна неабгрунтаванымі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.