Новы амбасадар Швейцарыі пасля прыбыцця плануе наведаць Наталлю Хершэ

Новы амбасадар Швейцарыі пасля прыбыцця плануе наведаць Наталлю Хершэ

Новы амбасадар Швейцарыі прыбудзе ў Мінск у лютым і плануе наведаць палітзняволеную Наталлю Херше. Пра гэта DW паведамілі ў МЗС Швейцарыі.

Крысціне Хонегер Залатухін уручыць уладам даверчыя граматы. Пры гэтым у замежнапалітычным ведамстве падкрэсліваюць, што ўручэнне даверчых грамат не лічыцца актам прызнання легітымнасці Аляксандра Лукашэнкі. Швейцарыя, як кажуць у МЗС, не выказваецца наконт легітымнасці кіраўнікоў дзяржаў — яна прызнае толькі дзяржавы.

Наталля Хершэ — ураджэнка Беларусі, ргамадзянка Швейцарыі. За сарваную з сілавіка балаклаву яе асудзілі на два з паловай гады калоніі. 30 студзеня яна абвясціла чарговую галадоўку за кратамі: жанчына пратэстуе супраць таго, што з ранку да позняга вечара вымушаная слухаць беларускае радыё. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі