Новы закон Беларусі аб СМІ не адпавядае стандартам АБСЕ — Ханс-Ёхан Шміт

Новы закон Беларусі "Аб сродках масавай інфармацыі", які ўступае ў сілу 9 лютага 2009 года, не адпавядае стандартам АБСЕ. Пра гэта заявіў кіраўнік офіса гэтай арганізацыі ў Мінску Ханс-Ёхан Шміт 24 лістапада, выступаючы перад журналістам перад пачаткам працы міжнароднай канферэнцыі "Інтэрнэт-СМІ: выклікі XXI стагоддзя". Офіс АБСЕ па свабодзе СМІ выказаў пэўную крытыку наконт заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі, якое ўступіць у сілу ў лютым. Гэты закон не адпавядае стандартам АБСЕ на думку ўпаўнаважанага прадстаўніка АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ Міклаша Харашці, паведаміў Х.-Ё.Шміт.

Пры гэтым еўрачыноўнік падкрэсліў, што не толькі ў Беларусі, але і ва ўсім свеце ідзе дыскусія аб тым, трэба ці не трэба рэгуляваць інтэрнэт.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі