Някляеў правёў сустрэчу з выбаршчыкамі на Камароўскім рынку

Кандыдат на прэзідэнта Ўладзімір Някляеў правёў 5 снежня сустрэчу з выбаршчыкамі на Камароўскім рынку ў Мінску, паведамляе БелаПАН. Сустрэча пачалася аб 11 гадзіне. Кандыдат звяртаўся да прысутных праз мегафон. Непадалёк БРСМ ладзіў канцэрт народных калектываў з трансляцыяй праз калонкі. Тым не менш, пікет Някляева выклікаў большую ўвагу, чым канцэрт. На сустрэчу з кандыдатам прыйшлі да 100 чалавек, а канцэрт слухалі прыкладна 30 чалавек. Уладзімір Някляеў адказаў на шматлікія пытанні выбаршчыкаў і заклікаў іх адстойваць свой выбар на плошчы 19 снежня. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі