Нямецкаму дэпутату далі вялікі штраф за цыбульны бізнес у Беларусі

Ёрг Дорнау і Юрый Куніцкі — сузаснавальнікі фірмы "Цыбулька-Бел"

Ёрг Дорнау і Юрый Куніцкі — сузаснавальнікі фірмы "Цыбулька-Бел" / sb.by

Дэпутат ад папулісцкай партыі "Альтэрнатыва для Германіі" Ёрг Дорнау павінен заплаціць штраф у 20 682 еўра за непаведамленне пра бізнес у Беларусі. Такое рашэнне прыняў прэзідыум парламента зямлі Саксонія ў Германіі, піша DW.

Гэты штраф адпавядае заробку Дорнау за тры месяцы.

Палітык не паведаміў пра свой удзел у кампаніі ТАА "Цыбулька-Бел" у прызначаны законам тэрмін. Гэтым ён парушыў свае абавязацельствы па справаздачнасці, вызначаныя Законам аб парламенце Саксоніі.

Сазладальнікам кампаніі "Цыбулька-Бел" у Лідскім раёне Дорнау стаў у кастрычніку 2020 года. Фірма вырошчвае на продаж цыбулю і іншую гародніну.

Нямецкія СМІ адзначаюць, што Дорнау некалькі разоў сустракаўся з прыхільнікамі Аляксандра Лукашэнкі, не паведамляюцчы пра гэтыя сустрэчы. Таксама яго вінавацяць у прасоўванні інтарэсаў рэжыму Лукашэнкі "ў абмен на добразычлівае стаўленне да яго як да прадпрымальніка".

"Ніхто не можа проста паехаць у дыктатуру Беларусі і стварыць там ферму, асабліва ніхто з Нямеччыны", — каментуе пастанову лідар левай фракцыі ў парламенце Саксоніі Рыка Гебхарт.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі