Дэмсілы працуюць, каб аўто з нумарамі РБ і далей маглі прыязджаць у Літву

Мяжа Беларусі і Літвы, ілюстрацыйнае фота

Мяжа Беларусі і Літвы, ілюстрацыйнае фота / Delfi.lt

Офіс Святланы Ціханоўскай працуе над тым, каб захаваць магчымасць уезду ў Літву на аўтамабілях з беларускімі нумарамі для беларускіх кіроўцаў  — уласнікаў аўто. Пра гэта ў эфіры Еўрарадыё расказаў Франак Вячорка, першы дарадца Святланы Ціханоўскай.

Як паведамляла Еўрарадыё, з 18 ліпеня Літва перастае прапускаць на тэрыторыю Еўрасаюза легкавікі з беларускімі нумарамі. Аднак для грамадзянаў Беларусі зробленае выключэнне. Да 16 жніўня яны змогуць праехаць у Літву на аўто з беларускімі нумарамі, калі ў іх ёсць дзейная віза ці ВНЖ (ПМЖ). Пры гэтым аўтамабіль павінен быць прызначаны для асабістага карыстання (не для продажу).

"Мы шукаем прававое рашэнне, як зрабіць выключэнне бестэрміновым", — сцвярджае Вячорка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі