Сёння ўначы Літва перастане пускаць аўтамабілі на беларускіх нумарах

Літва, ілюстрацыйнае фота

Літва, ілюстрацыйнае фота / vk.com/gpkgovby

18 ліпеня з 00:00 (то бок, сёння ўначы) Літва перастане прапускаць легкавыя аўтамабілі на беларускіх нумарах, паведамляе сайт мытнай службы краіны.

Гэтыя меры ўводзяцца ў адпаведнасці з санкцыйным пакетам ЕС, прынятым сёлета у чэрвені. Раней такія ж меры на мяжы ўвяла Латвія.

Разам з тым ёсць выключэнні. Пад забарону не трапіў транспарт беларускіх дыпламатычных місій.

Таксама да 16 жніўня 2024 года ў Літву змогуць прыехаць аўтамабілям на беларускіх нумарах, не прызначаныя для продажу. Але пры гэтым за рулём павінен быць уладальнік аўто.

А пасля 18 студзеня 2025 года аўтамабілі, зарэгістраваныя ў Беларусі, не змогуць знаходзіцца на тэрыторыі Літвы і будуць абавязаныя пакінуць краіну.
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі