Абмежаванні на межах не закрануць пасажырскі транспартны рух — Ціханоўская

Аўтобусы ў пункце пропуску "Варшаўскі мост — Тэрэспаль"

Аўтобусы ў пункце пропуску "Варшаўскі мост — Тэрэспаль" / t.me/terespol

Абмежаванні, якія ўводзяць для транспарту беларусаў суседнія краіны ЕС, не закрануць аўтобусы і маршруткіПра гэта заявіла Святлана Ціханоўская. "Сёння мы маем дамоўленасцьабмежаванні не закрануць пасажырскі транспартны рух", — адзначыла яна. Лідэрка беларускага дэмакратычнага руху таксама подкрэсліла, што "абмежаванні на ўезд беларускіх аўтамабіляў – паспешлівае і шкоднае рашэнне". Яно перш за ўсё б’е па людзях, а не па рэжыму ЛукашэнкіПа яе словах, зараз ідзе актыўная праца над тым, каб дамагчыся змены гэтых рашэнняў. 

Мы на сувязі з Польшчай, Літвой і Латвіяй – і даводзім неабходнасць зрабіць выключэнні для беларусаў, якія ўязджаюць у ЕС на сваіх аўто”, — адзначыла Ціханоўская. Па яе словах, таксама дасягнута дамоўленасць, што беларусы, якія жывуць у Еўрасаюзе, змогуць перарэгістраваць свае аўтамабілі на еўрапейскія нумары. 

Нагадаем, Польшча в рамках санкцый, уведзеных ЕС супраць Беларусі, больш не прапускае на тэрыторыю краіны аўтамабілі на беларускіх нумарах, калі у салоне няма гаспадара аўто. Латвія ўвогуле забараніла з 16 ліпеня ўезд на свою тэрыторыю белараскіх легкавых аўто. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі