Сёння ўначы Латвія закрывае мяжу для легкавікоў з беларускімі нумарамі
Латвійская мяжа
У ноч на 16 ліпеня Латвія закрывае мяжу для легкавых аўтамабіляў з беларускімі нумарамі. Гэта адбудзецца ў 00:01, паведамляе Служба дзяржаўных даходаў Латвіі.
Гэтая мера, як адзначаецца, прынятая для выканання санкцый, уведзеных Еўрасаюзам у восьмым пакеце санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі: "Фізічным асобам забаронены ўезд на тэрыторыю Латвійскай Рэспублікі на транспартных сродках, зарэгістраваных у Рэспубліцы Беларусь з 16 ліпеня".
Пад гэтыя санкцыі не трапіць транспарт дыпламатычных і консульскіх прадстаўніцтваў, у тым ліку дэлегацый, пасольстваў і місій.
Іншыя аўто з беларускімі нумарамі не прапусцяць у ЕС. А калі кіроўца адмовіцца выконваць пралпісанні мытнікаў і вяртацца ў Беларусь (ці Расію), машыну могуць канфіскаваць.
Праезд на аўтамабілі з беларускімі нумарамі з тэрыторыі ЕС у Беларусь будзе дазволены толькі ў тым выпадку, калі машына не задэклараваная як тавар і выкарыстоўваюцца толькі як транспартны сродак.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.