Па БТ паказалі "пірацкі" запіс паўфіналаў Australian Open: "паралельны імпарт"
"Беларусь 5" і "пірацкая" трансляцыя / pressball.by
27 студзеня тэлеканал "Беларусь 5" паказаў "пірацкі" запіс паўфіналаў Australian Open, якія прайшлі напярэдадні. У іх гулялі беларускі Арына Сабаленка і Вікторыя Азаранка. Як піша "Прессбол", першая трансляцыя пачалася а 12-й, другая — а 16-й гадзіне. У апошнім выпадку ў праграме быў пазначаны хакейны матч чэмпіянату КХЛ. У выніку ён пачаўся толькі з 2-га перыяду, пасля таго, як паказалі запіс тэнісу.
Правамі на трансляцыю Australian Open у Еўропе валодаюць Eurosport, аўстрыйскі Servus TV і швейцарскі SSG. "Беларусь 5" у гэтым сезоне паядынкі турніраў WTA не паказвае. Не было ў праграме і трансляцый з адкрытага чэмпіянату Аўстраліі.
Кіраўнік "Беларусь 5" Павел Булацкі паклаў слухаўку адразу пасля таго, як пачуў пытанне карэспандэнта "Прессбола" пра трансляцыі Australian Open. Тым часам прапагандысты радуюцца, што "БТ пачало паралельны імпарт спорту" і ўжо анансуюць жывую трансляцыю фіналу ў суботу раніцай на тым жа тэлеканале (у ім згуляе Сабаленка)! У Беларусі "часам не да законаў" і ў аўтарскім праве.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.