Улады Беларусі ўзаконілі пірацтва і паралельны імпарт
Піраты супраць праваўладальнікаў / pixabay.com
У Беларусі ўзаконілі пірацтва. Адпаведны закон быў прыняты Нацыянальным сходам 20-21 снежня 2022-га, 3 студзеня 2023-га яго падпісаў Аляксандр Лукашэнка, а 6 студзеня дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале РБ. Ён дапускае выкарыстанне без дазволу аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці праваўладальнікаў з краін, "якія здзяйсняюць недружалюбныя дзеянні" супраць Беларусі.
Закон распаўсюджваецца на камп'ютарныя праграмы, фільмы, музычныя творы і тэлеперадачы. Ён пачынае дзейнічаць праз 10 дзён пасля апублікавання — да 31 снежня 2024 года.
Дапускаецца і паралельны імпарт.
Новаўвядзенне — своеасаблівы адказ на санкцыі, уведзеныя супраць Беларусі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.