Пачаўся новы суд над палітвязнем Змітром Дашкевічам

Зміцер Дашкевіч з сям'ёй

Зміцер Дашкевіч з сям'ёй

Палітвязня Змітра Дашкевіча пачалі судзіць па новым абвінавачанні, заўважыў "Позірк".

Працэс адбываецца ў судзе Першамайскага раёна Мінска.

Колішняга лідара "Маладога фронту" вінавацяць у непадпарадкаванні патрабаванням адміністрацыі калоніі. Таксама яму выставілі абвінавачанне ў дзеннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 КК) — так званы "народны арыткул".

У 2022-м Дашкевіча асудзілі на 1,5 года калоніі, яго жонцы прысудзілі тры гады "хатняй хіміі". У 2023-м палітвязень мусіў выйсці на волю, але яго зноў судзілі і дадалі яшчэ год.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі