Пачынаецца візіт у Беларусь дэлегацыі БДІПЧ і Парламенцкай асамблеі АБСЕ

Пачынаецца візіт у Беларусь дэлегацыі БДІПЧ і Парламенцкай асамблеі АБСЕ

19 снежня пачынаецца візіт у Беларусь дэлегацыі Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека і Парламенцкай асамблеі АБСЕ. Яна будзе знаходзіцца ў нашай краіне на працягу чатырох дзён. Як чакаецца, адбудзецца афіцыйная прэзентацыя выніковай справаздачы назірання за парламенцкімі выбарамі 2016 года ў Беларусі.

Гасцей будуць цікавіць планы ўладаў нашай краіны па магчымым удасканаленні выбарчага заканадаўства. Гаворка пра гэта пойдзе 20 снежня на сустрэчы ў Цэнтрвыбаркаме. Днямі старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына заявіла, што прапановы прадстаўнікоў АБСЕ разгледзяць і падрыхтуюць даклад Аляксандру Лукашэнку, а ён ужо вырашыць, што менавіта з прапанаванага мусіць трапіць у законапраект аб удасканаленні выбарчага заканадаўства.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі