Пацверджаны прыезд 25 лютага ў Мінск Уладзіміра Пуціна
25 лютага ў Мінску пройдзе пасяджэнне Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі пад старшынствам Аляксандра Лукашэнкі. У Мінск прыбудзе расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін. Парадак дня Вышэйшага дзяржсавета будзе ўключаць "больш за дзясятак пытанняў па ўсім спектры дзейнасці Саюзнай дзяржавы". Пра гэта ў панядзелак паведаміла прэс-служба беларускага кіраўніка.
Як паведамляла Еўрарадыё, з ініцыятывай правесці пасяджэнне Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы ў Мінску ў студзені выступіў Лукашэнка. У Маскве яго прапанову падтрымалі.
Апошняе пасяджэнне савета адбылося ў Маскве ў пачатку сакавіка 2015 года.