Пад Гомелем у аўтааварыю трапіў прычэп са свойскай жывёлай (фота)
Каля аграгарадка Урыцкае пад Гомелем 7 студзеня адбылося дарожна-транспартнае здарэнне. Як паведамляе сайт odsgomel.org, у аўтацягніка зляцеў прычэп, у якім перавозілі свойскую жывёлу.
Відавочцам падзеі стаў Дзмітрый Чуяшоў. Ён сфатаграфаваў здарэнне і паведаміў, што некаторыя каровы і коні ўцяклі з прычэпа. Тых жывёлаў, якія не змаглі з яго выбрацца прыстрэлілі, калі з горада прывезлі стрэльбу (Урыцкае знаходзіцца за 6 км ад Гомеля). Тушы прыстрэленых жывёлаў разбіралі на часткі на месцы.
Фота: odsgomel.org