Пад Магілёвам злавілі егера-браканьера
На Магілёўшчыне супрацоўнікі абласной інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету затрымалі трох паляўнічых, якія незаконна ўпалявалі дзіка. Выявілася, што адзін з затрыманых — егер, піша sb.by.
Зламыснікі прывезлі сваю здабычу на аўтамабілі ў вёску Вендраж Магілёўскага раёна. Там у салоне іх машыны інспектары знайшлі паляўнічы карабін з аптычным прыцэлам, і да яго 17 патронаў. У багажніку аўто выявілі тушу застрэленага дзіка, кажа намеснік начальніка Магілёўскай аблінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Сяргей Радкевіч.
Інспектары выклікалі міліцыю. У браканьераў затрымалі аўтамабіль "Нісан Патрол" і паляўнічы карабін з аптычным прыцэлам.