Палачанін за адзін дзень скраў два ровары: адзін прапіў, іншы скралі і ў яго

40-гадовы жыхар Полацка 22 чэрвеня ўмудрыўся за дзень скрасці два ровары / pexels.com
40-гадовы жыхар Полацка 22 чэрвеня ўмудрыўся за дзень скрасці два ровары / pexels.com

40-гадовы жыхар Полацка 22 чэрвеня ўмудрыўся за дзень скрасці два ровары, паведамляе Полацкае РАУС.

Першую "здабычу" мужчына скраў у 8-гадовага дзіцяці, які пакінуў без нагляду свой ровар каля крамы "Залаты гай".

На выкрадзеным "двухколавым транспарце" мужчына сустрэўся са знаёмымі. Вырашыўшы абмыць сустрэчу і здабычу — яны пачалі распіваць алкаголь. Падчас папойкі злодзей папрасіў знаёмага прадаць ровар. Ад алкаголю мужчына заснуў, а калі ачуўся — ні ровара, ні знаёмага, ні грошай.

Раззлаваўшыся на сябру-сабутэльніка мужчына прыйшоў у "абурэнне" і вырашыў адпомсціць. Ён прыйшоў дадому к прыяцелю і скраў яго ровар. Неўзабаве "двухколавы транспарт" быў прададзены, а грошы раптоўна прапіты.

Зараз вор затрыманы — распачата крымінальная справа.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі