"Палітвязні для іх чырвоны маркер" — Лявон Вольскі
Лявон Вольскі
Лявон Вольскі пракаментаваў прызнанне ў РБ яго тг-канала "экстрэмісцкім". Ён не выключае, што гэта адказ на яго працу над альбомам пра палітвязняў і пасты на гэтую тэму, піша "Наша ніва".
"Палітвязні для іх чырвоны маркер, — кажа Вольскі. — Яны хочуць, каб усе маўчалі. Нібы гэтай зʼявы няма, бо непрыемна ў міжнародным сэнсе. Усе ж ведаюць, што ў Беларусі такая колькасць палітзняволеных. Яны шантажуюць сваякоў, каб не распавядалі нічога, што адбываецца са зняволенымі. А тым часам проста ламаюць людзей у ПКТ і ШІЗА. Таму на гэта і рэагуюць вельмі балюча".
Лявон Вольскі заклікаў падпісчыкаў адпісвацца ад тг-канала, бо гэта небяспечна, асабліва пры перасячэнні мяжы з РБ.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.