Палітвязня Мікалая Статкевіча зноў адправілі ў ШІЗА

Мікалай Статкевіч / Еўрарадыё
Мікалай Статкевіч / Еўрарадыё

Палітвязня Мікалая Статкевіча зноў адправілі ў штрафны ізалятар (ШІЗА). Пра гэта ў Фэйсбуку напісала ягоная жонка Марына Адамовіч.

Днямі яна атрымала ад Мікала новы ліст, які палітвязень даслаў 5 студзеня:

"Ужо некалькі разоў пасля выпіскі з медчасткі бралі кроў з пальца на аналіз. Як я разумею, застаецца завышанай СОЭ. Сёння рабілі "кантрольную" флюараграфію, у тым ліку асобны здымак правага лёгкага.

Звычайная тут сітуацыя: адна "рука" неўзабаве пасля хваробы саджае ў ШІЗА, а потым у камеру з мокрым ад столі да нізу кутам, а другая лякуе ад наступстваў. І піша даведкі, што магу быць у ШІЗА".

Па словах жонкі, Статкевіча адправілі ў ШІЗА 11 студзеня на 9 сутак.

Папярэдні раз яго садзілі ў ШІЗА перад Калядамі. Выйшаў ён адтуль 29 снежня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі