Памочнік прэзідэнта Руды: Самыя складаныя рэформы ў Беларусі пачаліся

Памочнік прэзідэнта Руды: Самыя складаныя рэформы ў Беларусі пачаліся

У Беларусі пачаліся ўжо самыя складаныя рэформы. Пра гэта на тэлеканале "Беларусь 1" заявіў памочнік прэзідэнта — начальнік галоўнага эканамічнага ўпраўлення Адміністрацыі прэзідэнта Кірыл Руды. Інтэрв'ю з ім рабіла руская служба "Голаса Амерыкі" ў Вашынгтоне, куды Руды прыбыў на вясновае штогадовае пасяджэнне саветаў кіраўнікоў Міжнароднага валютнага фонду і Групы Сусветнага банка.

Руды паведаміў, што беларуская дэлегацыя правяла перамовы з кіраўніцтвам Сусветнага банка і дамовілася працягнуць супрацоўніцтва з МВФ. Па яго словах, бліжэйшым часам у Беларусь павінен адбыцца візіт двух віцэ-прэзідэнтаў Сусветнага банка.

Памочнік прэзідэнта адзначыў, што цэнтральнае планаванне эканомікі ў Беларусі на пэўным этапе было мабілізуючым фактарам, які даў імпульс для развіцця. На сёння, па яго словах, цэнтральнае планаванне — гэта не адзіны фактар, які стварае праблемы ў эканоміцы нашай краіны. Прычыны праблемаў Руды бачыць у змене сітуацыі на сыравінных рынках і праблемах у асноўных гандлёвых партнёраў Беларусі — Украіны і Расіі.

Таксама Руды паведаміў, што беларускія ўлады пачалі ўжо самыя непапулярныя рэформы. "У прыватнасці, быў падпісаны ўказ аб павышэнні пенсійнага ўзросту, павышаныя тарыфы на ЖКГ, адбылася лібералізацыя цэн на пачатку гэтага года", — канстатаваў чыноўнік.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі